Урмас От
Урмас От | |
---|---|
эст.: Urmas Ott | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1955 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 2008[1] (53 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | журналіст, тэлевядучы |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У́рмас От (эст.: Urmas Ott; 23 красавіка 1955, Отэпя, ЭССР, СССР — 17 кастрычніка 2008, Тарту, Эстонія) — савецкі і эстонскі спявак і тэлежурналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Урмас От пачаў сваю кар’еру ў 1980-я на Эстонскім тэлебачанні ў якасці дыктара навінаснай праграмы «Актуальная камера». У 1981—1983 паралельна з дыктарскай працай быў вядоўцам папулярнай музычнай перадачы «Азбука эстрады» (эст.: «Estraaditähestik»).
Праславіўся пад канец 1980-х у эпоху перабудовы, працуючы вядоўцам папулярнай праграмы «Телевізійнае знаёмства» (эст.: «Teletutvus»; 1986—1993), якая транслявалася як па Эстонскім тэлебачанні, так і па Цэнтральным тэлебачанні СССР. У 1984 здымаўся ў фільме «Дзве пары і самота» ў ролі Карла.
У 1992—1998 вёў перадачу «Карт-бланш» на Эстонскім тэлебачанні, у 1998—1999 быў вядоўцам нізкі перадачаў-інтэрв’ю «Урмас От з…» на расійскім тэлеканале «РТР».
У 1998 перанёс першы інфаркт, а праз рок стаў выпадковай ахвярай злачыннага нападу на аўтастаянцы, падчас якога атрымаў 9 нажавых раненняў.
У 2001 От вёў перадачу «Жнівеньскае святло» (эст.: «Augustivalgus») на Эстонскім тэлебачанні.
У 2003—2004 выступаў у ролі каментатара ў перадачы «Найлепшыя шоу свету з Урмасам Отам» на расійскім тэлеканале REN-TV.
У 2003—2006 быў вядоўцам перадачы «Happy Hour» на прыватным эстонскім тэлеканале «Kanal-2», аднак быў вымушаны спыніць уласную тэлевізійную кар’еру з прычыны хваробы.
2 апошнія гады жыцця Урмас От хварэў на лейкемію, аднак усутыч да аперацыі не спыняў працы. З 2007 да чэрвеня 2008 года вёў перадачу «У межах прыстойнасці» на рускамоўным канале Эстонскага радыё Raadio 4.
Памёр ад інфаркту міякарду 17 кастрычніка 2008 у клініцы Тартускага ўніверсітэта, праз тыдзень па паспяховай аперацыі па перасадцы касцявога мозгу.
Урмас От не быў жанаты і не меў дзяцей.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Саюза журналістаў СССР за серыю перадачаў-інтэрв’ю «Тэлевізійнае знаёмства» (1988)
- Кавалер Ордэна Белай зоркі 4-й ступені (2005)
- «Гербавы знак Таліну» за заслугі ў развіцці журналістыкі і нацыянальнай культуры (2008)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Урмас От быў суўладальнікам выдавецтва SE&JS, якое выдала наступныя яго кнігі:
- «Плэйбэк» («Playback») (1994)
- «Карт-бланш» («Carte Blanche») (1995) — зборнік інтэрв’ю са знакамітасцямі, якія аўтар браў у сваёй перадачы «Карт-бланш»
- «Анкор! Неэмэ Ярві» («Encore! Neeme Järvi») (2001) — пра дырыжора Дэтройцкага сімфанічнага аркестра эстонца Неэмэ Ярві
- «Сэплэйс» — асабістая кніга пра Эрыке Салумяэ (Isikuraamat Erika Salumäest «Surplace») (2002) — пра двухразовую алімпійскую чэмпіёнку па веласпорце і дэпутатцы эстонскага парламента Эрыке Салумяэ
- «Ан фас» — асабістая кніга пра Варда Румесэне (Isikuraamat Vardo Rumessenist «En face») (2002) — пра эстонскага піяніста, музыказнаўцу і палітыка Варда Румесэнэ
- «Асмеры. У двайным люстэрку». («Asmerid. Topeltpeeglis») (2007).
Зноскі
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Валгамаа
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Тарту
- Кавалеры ордэна Белай зоркі 4 класа
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Отэпі
- Тэлевядучыя СССР
- Тэлевядучыя Эстоніі
- Памерлі ад інфаркту міякарда